*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Літоўцам Беларусі прадстаўлены фільм пра Ю. Тумаса-Вайжгантаса

29 лістапада 2019 г. амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі арганізавала ў Пялесе сустрэчу мясцовых літоўскіх суполак, падчас якой былі абмеркаваныя галоўныя праблемы літоўскіх суполак у Беларусі.

Маленькія прадстаўнікі літоўскіх суполак Пялесы, Гярвяцкага краю, Ліды, Гродна і Мінска і іх настаўнікі, што сабраліся ў залі Пялескай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання, не толькі мелі магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні літоўскіх суполак, але і паглядзець фільм рэжысёра Эймантаса Бяліцкаса “Кодэкс Тумаса”, створаны да 150-годдзя з дня нараджэння Юозаса Тумаса-Вайжгантаса.

Па словах прадстаўніка амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Міндаўгаса Габрэнаса, Ю. Тумас-Вайжгантас, адна  з найярчэйшых асобаў першай паловы XX ст., сваёй энергіяй,  аптымізмам і талеранцыяй значна перарос традыцыйную сутану святара, таму яго папулярнасць не згасае і сёння. Па словах рэжысёра Э. Бяліцкаса, які прымаў удзел у мерапрыемстве, “Кодэкс Тумаса” – гэта не павучанне, а кодэкс каштоўнасцяў аднаго свабоднага чалавека – чалавека, які жыў, адкрыта кажучы праўду і не застаючыся абыякавым. „Падчас стварэння фільма, я адкрыў яго зусім з іншага боку – дзейным, дасціпным, самаіранічным, чалавекам, які ламае каноны і выдзяляецца глыбокім пачуццём. Ён хутка хадзіў і хутка размаўляў.  Не проста так жыхары Каўнаса называлі яго „сівагаловым маладзёнам“. Тумас ішоў у першых радах асветы Літвы, яе адыходу ад плуга. Яго бібліятэка была поўная найноўшых філасофскіх выданняў, яго слоўнік – выбітны“, – адзначыў рэжысёр.

Юозас Тумас-Вайжгантас нарадзіўся 20 верасня 1869 г. у вёсцы Малайшай (Свядасайская воласць). Літоўскі пісьменнік, публіцыст, гісторык літаратуры, крытык, грамадскі дзеяч, педагог, святар. Памёр 29 красавіка 1933 г. у Каўнасе.

У цяперашні час у Беларусі жыве каля 5000 літоўцаў, дзейнічаюць суполкі літоўцаў Браслава, Гродна, Гярвятаў, Ліды, Мінска  і Пялесы, працуюць дзве ўстановы фармальнай адукацыі ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных устаноў літуаністыкі і грамадскіх арганізацый у Опсе, Гродна, Лідзе, Мінску і Усянах.