*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Літоўцы Беларусі абмеркавалі ў Мінску пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці

9 чэрвеня 2018 г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску прайшла канферэнцыя „Дыялог народаў: Літоўцы ў Беларусі”.

У канферэнцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства адукацыі Літоўскай Рэспублікі, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур,  Мінскага гарвыканкама і іншых устаноў, што працуюць з нацыянальнымі меншасцямі, а таксама літоўскія і беларускія навукоўцы, якія вывучаюць пытанні, звязаныя з літоўскай нацыянальнай меншасцю ў Беларусі, і прадстаўнікі літоўскай супольнасці.

Падчас сустрэчы былі прадстаўленыя паведамленні пра літоўцаў Віцебскай і Магілёўскай абласцей, прайшлі дыскусіі на тэмы захавання этнічна-культурнай спадчыны беларускіх літоўцаў, абмеркаваныя праблемы змяшаных сем’яў. Па словах амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андруса Пулокаса, у гэтым годзе, калі адзначаецца 100-годдзе аднаўлення Літоўскай дзяржавы, як ніколі важным робіцца пытанне захавання літоўскай ідэнтычнасці ў замежжы. „Сёння наша задача – не толькі захоўваць і ўмацоўваць яшчэ існуючыя літоўскія “астраўкі” у Беларусі, але і імкнуцца, каб усе літоўцы, што жывуць у гэтай краіне, асабліва моладзь, не гублялі сувязі са сваёй радзімай” – адзначыў амбасадар.

На дадзены момант у Беларусі жыве каля пяці тысяч літоўцаў, дзейнічаюць літоўскія суполкі Гродна, Літвы, Мінска, Пялесы і Рымдзюнаў, працуюць дзве сярэднія школы з літоўскай мовай навучання ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных адукацыйных устаноў літуаністыкі і грамадскіх арганізацый.