ЛІТВА АДМЯНЯЕ ПЛАТУ ЗА ВЫДАЧУ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ВІЗ ДЛЯ ГРАМАДЗЯН БЕЛАРУСІ
Урад Літвы прыняў рашэнне адмяніць плату на разгляд заяў і выдачу нацыянальных літоўскіх віз для грамадзян Беларусі.З 23 верасня 2011 г. нацыянальныя візы (якія называюцца візамі катэгорыі “D”) будуць выдавацца без спагнання консульскага збору. Такія візы выдаюцца для доўгатэрміновага (больш трох месяцаў за паўгоддзе) знаходжання ў Літоўскай Рэспубліцы.
З такой візай можна наведваць і іншыя краіны Шэнгенскай прасторы.
Візы катэгорыі “D” не выдаюцца для паездак з мэтай кароткатэрміновага знаходжання на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі (турызм; наведванне родных, сяброў; бізнес і г.д.). У такіх выпадках патрабуецца Шэнгенская віза. Плату за яе ўсталёўвае ЕС. У цяперашні час яна складае 60 еўра.