Лiтва далучаецца да барацьбы з COVID-19 у Беларусi
Нарэшце атрымаўшы на мінулым тыдні ўсе патрэбныя дазволы беларускіх інстытуцый, сёння стартаваў праект развіццёвага супрацоўніцтва, які адмініструецца амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі і накіраваны на падтрымку працаўнікоў медыцынскіх і сацыяльных устаноў Беларусі, якія змагаюцца з пандэміяй COVID-19.
Мінскі аддзел беларускай каталіцкай арганізацыі Caritas, які ажыццяўляе праект, за выдзеленыя Літвой сродкі збіраецца набыць самыя неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, патрэбныя для барацьбы з COVID-19. Гэтыя сродкі будуць перадавацца ў рэгіёны краіны, што найбольш пацярпелі ад пандэміі.
Гэты праект фінансуецца за сродкі Літоўскай праграмы развіццёвага супрацоўніцтва.