ЛІТВА ІНІЦЫЮЕ БОЛЬШ ЦЕСНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА ДЫПЛАМАТАЎ ЕС, ЕЎРАПЕЙСКАЙ КАМІСІІ І ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, ШТО ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ НА БЕЛАРУСКІМ РЫНКУ
Эксперты гандлёвай палітыкі Міністэрства замежных спраў разам з прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі (ЕК), дыпламатамі дзяржаў Еўрапейскага Саюзу (ЕС) і прадпрымальнікамі, што працуюць у Беларусі, ў Амбасадзе Літвы ў Беларусі 25 лістапада дыскутавалі, як узмацніць дыпламатычнае і дзелавое партнёрства, ліквідуючы перашкоды для еўрапейскіх экспарцёраў на беларускім рынку. Мэта семінара „Ажыццяўленне Стратэгіі ЕС па доступе на рынкі ў Беларусі“ – прадставіць прадпрымальнікам Літвы і іншых краін ЕС, што працуюць у Беларусі, Стратэгію ЕС па доступе на рынкі і прадугледжаную ў ёй ЕК дапамогу бізнесу, абмеркаваць, як агульнымі намаганнямі далучыцца да больш эфектыўнага развіцця еўрапейскага бізнесу ў Беларусі.Удзельнікі сустрэчы падзяліліся навейшай інфармацыяй і досведам аб уздзеянні Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расіі на дзелавыя сувязі Літвы і іншых дзяржаў ЕС з Беларуссю.
Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі ўступіў у сілу 1 студзеня 2010 г., з 1 ліпеня гэтага году пачаў прымяняцца агульны мытны кодэкс саюзу.
Бізнес Літвы і мноства іншых краін ЕС актыўна дзейнічае на рынку Беларусі, таму, як і ў іншых трэціх краінах, непазбежна сутыкаецца з адміністрацыйнымі і іншымі перашкодамі. На сустрэчы прадугледжана абмеркаваць, з якімі канкрэтнымі цяжкасцямі, што абмяжоўваюць развіццё бізнесу, сутыкаецца еўрапейскі бізнес у Беларусі.
Абмяркоўваліся магчымасці каардынаваць дзеянні ЕК, дыпламатаў дзяржаў-чальцоў ЕС і прадстаўнікоў бізнесу ў Беларусі з мэтай дасягнення больш спрыяльных умоў для дзелавых сувязяў з гэтай краінай.
У большасці трэціх краін ЕК заснавала так званыя Каманды па доступе на рынкі (Market Access Teams), якія, аб’ядноўваючы намаганні ЕК і дзяржаў-чальцоў ЕС, аператыўна рэагуюць і вырашаюць у тых краінах актуальныя для бізнесу пытанні. На сустрэчы ў Амбасадзе Літвы будзе весціся размова аб формах магчымых агульных і каардынаваных дзеянняў у Мінску, заснаванні Каманды па доступе на рынкі. Літоўскія дыпламаты актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці Каманд па доступе на рынкі на большасці актуальных для Літвы экспартных рынкаў.
Гэтае мерапрыемства ў Мінску – адзін з крокаў Міністэрства замежных спраў Літвы ў ажыццяўленні Стратэгіі ЕС па доступе на рынкі. 7 снежня 2009 г. міністэрства і ЕК у Вільні арганізавалі канферэнцыю, на якой прадпрыемствы Літвы, якія ажыццяўляюць экспарт за межы ЕС, былі пазнаёмленыя з магчымасцямі скарыстаць дапамогу ЕК у атрыманні неабходнай інфармацыі і ў эфектыўным ліквідаванні розных перашкод для гандлю на сваіх рынках экспарту.
У першай палове 2010 г. экспарт Літвы ў Беларусь саставіў 1,255 млрд. літаў і ў параўнанні з тым жа адрэзкам часу ў 2009 г. вырас на 39,9%. Экспарт ў Беларусь састаўляе 5,3 % усяго экспарту Літвы. Беларусь займае сёмае месца ў спісе асноўных партнёраў для літоўскага экспарту. Прамыя інвестыцыі Літвы ў Беларусі 1 ліпеня 2010 г. саставілі 191 млн. літаў.