ЛІТВА ПЕРАДАЛА ФРАНЦУЗАМ ФУНКЦЫІ КАНТАКТНАЙ АМБАСАДЫ НАТА Ў БЕЛАРУСІ
15 снежня 2010 г. у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылася цырымонія, падчас якой Літва перадала амбасадзе Францыі ў Мінску функцыі кантактнай амбасады НАТА.Цягам мерапрыемства адбылася сімвалічная цырымонія перадачы сцяга НАТА. Яго склалі салдаты роты Ганаровай варты арміі Літвы.Падчас цырымоніі амбасадар Эдмінас Багдонас, разам са сцягам НАТА, перадаў і функцыі дыпламатычнага прадстаўніцтва французскаму амбасадару Мішэлю Рэнеры, які будзе прадстаўляць НАТА ў Беларусі з пачатку 2011 г.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін НАТА, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства абароны, Беларускага дзяржаўнага універсітэта і сродкаў масавай інфармацыі.
Намаганні Літвы ў распаўсюджанні каштоўнасцяў Альянса выдатна ацаніла не толькі Беларусь, але і НАТА. Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску ў пачатку снежня атрымала ліст з падраздзялення Грамадскай дыпламатыі НАТА, у якім выказваецца падзяка Генеральнага Сакратара НАТА, усіх чальцоў Альянса і Беларусі, за прафесіянальныя намаганні Літвы ў прапагандзе мэтаў НАТА і інфармаванні аб дзейнасці арганізацыі ў Беларусі.
Літоўская амбасада функцыі кантактнай амбасады НАТА ў Мінску выконвала з 2004 г.,3 тэрміны запар.




