*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Літва прыме ўдзел у першым твінінг-праекце ЕС у Беларусі

Як паведаміла 27 верасня дэлегацыя Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, агульная прапанова кансорцыума Германіі, Літвы і Польшчы аб твінінгавым праекце ЕС “Узмацненне Нацыянальнага банка Беларусі” выйграла конкурс.

Мэта праекта – узмацненне здольнасці Нацыянальнага банка Беларусі эфектыўна выконваць асноўныя функцыі, звязаныя з грашовай палітыкай, фінансавай стабільнасцю і эфектыўнымі, надзейнымі і бяспечнымі плацёжнымі сістэмамі, узважана кіруючы звязанымі з гэтымі аперацыямі фінансавымі рызыкамі.

Чакаецца, што супрацоўніцтва ў праекце трох дзяржаў-членаў Еўрасаюза створыць дадатковую вартасць для дзейнасці бенефіцыяра – Нацыянальнага банка Беларусі. У аснове праекта таксама ляжаць моцныя гістарычныя і культурныя сувязі, якія аб’ядноўваюць усе дзяржавы, што ўдзельнічаюць у гэтым праекце – яны дапамогуць лепш зразумець магчымыя выклікі і дасягнуць запланаваных рэзультатаў.

Вартасць праекта, працягласць якога складзе васемнаццаць месяцаў і кіраваць якім будзе Германія, складае 1,15 млн. еўра. Варта адзначыць, што гэта першы праект у Беларусі, які будзе ажыццяўляць наша краіна.