*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ЛІТВА ЎШАНАВАЛА ПАМЯЦЬ ЗАГІНУЛЫХ Ў ВЫНІКУ КАТАСТРОФЫ ВЕРТАЛЁТА

У пятніцу ў поўдзень на мяжы Літвы мінутай маўчання была ушанаваная памяць ахвяраў катастрофы верталёта, якая здарылася ў Беларусі.  Па загадзе камандуючага САДМ генерала Вайнюса Буцінаса сёння а 12 гадз. ва ўсіх аддзяленнях СБДМ літоўскія памежнікі мінутай маўчання ўшанавалі памяць асобаў, што ляцелі на верталёце памежнікаў Беларусі, які разбіўся ў чацвер.У мінуце маўчання ўдзельнічалі ўсе памежнікі, якія ў той час былі на службе, а таксама тыя, што працавалі на пунктах кантроля ці патрулявалі на самой мяжы.

Камандуючы САДМ В. Буцінас у лісце, дасланым старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёру Ігару Рачкоўскаму, ад імя ўсіх літоўскіх памежнікаў выказаў спачуванне сем’ям і блізкім калег і іншых асобаў, што загінулі ў катастрофе верталёта.

„Спачуваем аб страце калег і ўсім працаўнікам Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь , - сказана ў спачуванні В. Буцінаса. – Гэта балючае няшчасце, што адбылося на мяжы з Літвой, якое бачылі і нашы патрулюючыя памежнікі, глыбока ўзрушыла ўвесь калектыў Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы“.

У сваю чаргу, камандуючыя атрадаў Ігналіны, Вільнюса і Варэны САДМ, якія ахоўваюць мяжу Літвы з Беларуссю, таксама перадалі словы спачування ў сувязі з  катастрофай памежнікам суседніх беларускіх атрадаў.

Амбасадар ЛР у Беларусі Эдмінас Багдонас выказаў спачуванне Дзяржаўнаму  памежнаму камітэту Рэспублікі Беларусь аб асобах, што трагічна загінулі 20 кастрычніка пры падзенні верталёта ў Беларусі.

Верталёт беларускіх памежнікаў разбіўся ў чацвер а 15:45 прыкладна за  1,5 км ад мяжы з Літвой недалёка ад вёскі Моцішкес Швянчоніскага раёна. Трагедыю бачылі і патрулі Швянчонскай заставы, якія ў той час патрулявалі ў гэтым месцы. Загінулі два беларускія памежнікі, пілоты верталёта, і яшчэ тры чалавекі, што ляцелі з імі.