*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ЛІТВА ЗАНЕПАКОЕНАЯ ВЫКАРЫСТАННЕМ СІЛЫ СУПРАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАЎ МІРНАЙ АКЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

Літва выказвае шкадаванне і занепакоенасць у сувязі з тым, што ўлады Беларусі, ігнаруючы свабоду сходаў сваіх грамадзян, 19 снежня ўжылі сілу ў адносінах да ўдзельнікаў мірнай акцыі “запалі свечку надзеі”, прысвечанай гадавіне выбараў у Беларусі. Асаблівы непакой выклікаюць жорсткія дзеянні беларускіх сілавых структур супраць прадстаўнікоў незалежных СМІ, актывістаў апазіцыі і іх арышты.

Учорашнія дзеянні паказваюць, што ўлады Беларусі не зрабілі для сябе ніякіх высноў пасля расправы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці пасля недэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Сістэматычнае выкарыстанне сілы супраць сваіх грамадзян стала чарговым доказам таго, што 2011 год стаў ля Беларусі страчаным годам. Беларускія ўлады, замест таго, каб імкнуцца аб’яднаць грамадства ўнутры краіны, шукаць выйсці з крызісу ці адказаць на прапановы Еўразвяза пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму, ідуць у супрацьлеглы бок – па шляху далейшай ізаляцыі краіны ад Еўропы.

Літва выказвае салідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю і яе імкненнем жыць у дэмакратычнай, суверэннай і еўрапейскай Беларусі.