МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ЛІТВЫ ПАВІНШАВАЎ МІНІСТРА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ БЕЛАРУСІ З 20-ГОДДЗЕМ УСТАЛЯВАННЯ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСІН
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус павіншаваў міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з 20-годдзем усталявання дыпламатычных адносін Літвы і Беларусі.
У віншавальным лісце міністр замежных спраў выказаў упэўненасць, што абедзьве краіны будуць развіваць двухбаковыя адносіны ў духу добрасуседства, узаемнага даверу і супрацоўніцтва. Л. Лінкявічус выказаў спадзяванне, што на гэтым шляху будуць выкарыстаныя інструменты, якія прапаноўвае ініцыятыва Усходняга партнерства Еўрасаюза. Міністр таксама заклікаў выкарыстоўваць усе магчымасці для аблягчэння паездак грамадзян.
Літва і Беларусь усталявалі дыпламатычныя адносіны 30 снежня 2012 г.