*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Міністр замежных спраў наведае Беларусь

Міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус 24-25 ліпеня з працоўным візітам наведае Беларусь. У Мінску міністр сустрэнецца са сваім калегай міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і Прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці краіны.

Падчас візіта будуць абмяркоўвацца найбольш актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Літвы і Беларусі, распарадак адносін Еўрасаюза і Беларусі і перспектывы палітыкі Усходняга партнёрства пасля сустрэчы ў вярхах Усходняга партнёрства, якая прайшла ў мінулым годзе ў Вільнюсе.