*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

МІНІСТРЫ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ЛІТВЫ, БЕЛАРУСІ І УКРАІНЫ Ў МІНСКУ АБМЕРКАВАЛІ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў ІНІЦЫЯТЫВЕ ЕС “УСХОДНЯЕ ПАРТНЁРСТВА”

Падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Літвы, Беларусі і Украіны, якая адбылася ў Мінску 8 верасня, былі падрабязна абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў ініцыятыве ЕС  “Усходняе партнёрства”.Аўдронюс Ажубаліс, Сяргей Мартынаў і Канстанцін Грышчанка дамовіліся лепш каардынаваць дзейнасць экспертаў і розных інстытуцый пры падрыхтоўцы і прадстаўленні Еўрапейскай Камісіі агульных праектаў у сферах інтэграванага кіравання межамі, энергетыкі, транспарта і захавання культурнай спадчыны.

 

Міністры абмеркавалі падрыхтоўку да сустрэчы міністраў замежных спраў “Усходняга партнёрства”, якая праходзіць напрыканцы 2010 года, і сустрэчы кіраўнікоў ініцыятывы “Ўсходняе партнёрства”, запланаванай на 2011 год.

Наступная сустрэча міністраў замежных спраў Літвы, Беларусі і Украіны запланавана ў Вільнюсе.

Сёння ў Мінску таксама праходзіла двухбаковая сустрэча міністраў замежных справаў Літвы і Беларусі. Падчас яе А. Ажубаліс выказаў заклапочанасць наконт лініі перадачы электрычнасці высокага напружання з Расіі ў Беларусь, якая не дзейнічае яшчэ са студзеня, што можа мець уплыў на энергетычную сістэму Літвы. С. Мартынаў паабяцаў вырашыць гэтае пытанне ў бліжэйшы час.

Кіраўнік дыпламатыі Літвы адзначыў, што Літву асабліва непакояць планы Беларусі будаваць атамную электрастанцыю каля межы з Літвой у Астравецкім раёне, усяго толькі за 53 км ад  Вільнюса.

А. Ажубаліс з беларускім калегай дамовіліся, што пытанне наконт аблегчанага межавага рэжыму  для жыхароў памежжа  павінна быць вырашана ў бліжэйшы час.

Міністр таксама сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі Беларусі, дзе абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі. А. Ажубаліс таксама наведаў выставу “Памяць пра Грунвальдскую перамогу”, якая экспануецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.