МІНСК НАВЕДАЛІ СТУДЭНТЫ ІМАПН ВІЛЕНСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
11 – 13 студзеня Мінск, Беларусь, наведалі студэнты магістратуры аддзялення Сярэдняй і Усходняй Еўропы Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага універсітэта. 12 студзеня на факультэце міжнародных адносін Беларускага Дзяржаўнага універсітэта Sausio адбылася сустрэча з кіраўніцтвам факультэта, падчас якой былі амберкаваныя ўмовы і магчымасці навучання ў Літве і ў Беларусі.
На сустрэчы, якая адбылася ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, студэнты з загадчыкам аддзела еўрапейскай інтэграцыі дэпартамента Еўропы Д. Ярмалюком і загадчыкам аддзела Заходняй Еўропы дэпартамента двухбаковых адносін В. Доўганем абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва Літвы і Беларусі і значэнне адносін Беларусі з Еўрапейскім Саюзам.
Падчас візіту ў Беларусь студэнты таксама наведалі рэдакцыю газеты “Беларусь Сегодня” (таксама вядомая і як “Советская Белоруссия”), дзе сустрэліся з працаўнікамі рэдакцыі.
13 студзеня студэнты сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва з НАТА і дзейнасці Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
У той самы дзень студэнты наведалі і Асацыяцыю журналістаў Беларусі, дзе на сустрэчы са старшынёй Ж. Літвіной абмеркавалі існуючую ў краіне сітуацыю ў сферы свабоды дзейнасці друку і сродкаў масавай інфармацыі.
Падчас сустрэчы ў амбасадзе амбасадар Э. Багдонас абмеркаваў са студэнтамі сітуацыю, што склалася ў краіне, і перспектывы супрацоўніцтва.
Студэнты таксама ўдзельнічалі ў арганізаваным амбасадай памінанні Дня абаронцаў Свабоды, і каля вогнішча Памяці ўшанавалі памяць ахвяр 13 студзеня.