*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

МІНСК — У ЦЭНТРЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ПАЭЗІІ

У сувязі са старшынствам Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Саюзе амбасада Літвы і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на вечар Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі), а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса “Водбліскі Вялікага княства”, якія пройдуць у галерэі “Ў” 11 ліпеня.

 

 У літаратурным праекце Magnus Ducatus Poesis, які з 2006 года аб’ядноўвае творцаў з краінаў, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае, сёлета возьмуць удзел

літоўскія паэты:

Эўгеніюс Алішанка,

Владас Бразюнас,

Марыюс Бурокас,

Антанас А. Ёнінас,

Альвідас Шляпікас

 

і беларускія паэты:

Андрэй Адамовіч,

Алеся Башарымава,

Вера Бурлак,

Галіна Дубянецкая,

Алесь Разанаў.

 Падчас літаратурнага мерапрыемства выступіць музыка Тодар Кашкурэвіч.

 Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

 Пачатак у 20.30.

Адрас галерэі “Ў”: пр-т. Незалежнасці, 37А. (Мінск)