На фестывалі кіно Паўночных і Балтыйскіх краін – новы літоўскі фільм
19 красавіка ў Мінску пачаўся фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”.
У гэтым годзе ў фестывалі, як частка паўночнаеўрапейскага рэгіёна, прымаюць удзел і краіны Балтыі. Фестываль, які будзе тыдзень праходзіць у Мінску і Віцебску, распачала Літва з адным з навейшых (2016 г.) кінафільмаў “Ад Літвы не ўцячы”. У фільме гуляе і добра вядомая беларускай публіцы спявачка Юстэ Арлаўскайтэ – Джазу.
Шматлікія пытанні, зададзеныя пасля прагляду фільма маладому літоўскаму рэжысёру Ромасу Забараўскасу, паказалі, што для гледачоў актуальная тэма талерантнасці. Свае сімпатыі да стваральніка фільма аўдыторыя выказала гучнымі апладысментамі.
У фестывалі прымаюць удзел 8 краін з 14 кінафільмамі.