НА МЕРАПРЫЕМСТВЕ, ПРЫСВЕЧАНЫМ ДНЮ ЕЎРОПЫ, У МІНСКУ БЫЎ ПРАДСТАЎЛЕНЫ ЛІТОЎСКІ ФІЛЬМ
З нагоды Дня Еўропы, 11-17 траўня ў Мінску арганізаваны фестываль еўрапейскага кіно, на якім беларускія гледачы змогуць пазнаёміцца з фільмамі, створанымі ў Літве, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Швецыі, Даніі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Францыі і Італіі.У дзень адкрыцця фестываля еўрапейскага кіно быў прадстаўлены фільм Г. Лукшаса “Вір”. Фільм, створаны па матывах рамана Р. Гранаўскаса, быў прадстаўлены, як адзін з лепшых фільмаў гэтага фестывалю і выклікаў авацыі шматлікіх беларускіх гледачоў.
Падчас фестывалю таксама арганізаваная выстава маладых беларускіх фатографаў, у якой адлюстраванае чалавечае вымярэнне сучасных еўрапейскіх гарадоў.
Ужо трэці год запар фестываль кіно арганізуе прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі разам з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краін-членаў ЕС у Мінску.