*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

На сцэне беларускага тэатра – спектакль Бірутэ Мар „Анёлы Дастаеўскага“

16 снежня ў Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры прайшоў мона-спектакль Бірутэ Мар „Анёлы Дастаеўскага“.

Сцэнічная праца літоўскай актрысы і рэжысёра, створаная па матывам рускага класіка Фёдара Дастаеўскага, добра зразумелая беларускай публіцы. Персанажы рускага класіка, якія ўвасабляюць сабой як анёльскае, так і дэманічнае, не пакідаюць абыякавымі. Яны прыцягваюць і прымушаюць задумацца кожнага гледача.

У 2015 г. на XIX Міжнародным фестывалі камерных тэатраў у Расіі спектакль быў узнагароджаны прызам за найлепшую жаночую ролю, а таксама атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі з дапамогай Бірутэ Мар падаравала яшчэ адзін калядны падарунак сваім партнёрам.