*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

На злёце беларускай моладзі – выключная ўвага да Літвы

28 – 29 ліпеня ў Мінску адбыўся ўжо традыцыйны і любімы беларускай моладдзю злёт „FreakySummerParty“, падчас якога ўдзельнікі свята маглі не толькі паслухаць музыку, але і прыняць удзел у цікавых лекцыях на тэмы міжкультурнай камунікацыі, заходняй бізнес-культуры, еўрапейскай ідэнтычнасці, талерантнасці і экалогіі, а таксама сустрэцца з дакладчыкамі з розных сфер, стваральнікамі грамадскага меркавання, блогерамі, стартаперамі і дзеячамі мастацтва.

Сёлета падчас моладзевага злёту выключная ўвага была нададзеная Літве. Свае лекцыі, якія выклікалі вялікую зацікаўленасць, гасцям мерапрыемства прачыталі выканаўчая дырэктарка найбуйнейшага ў краінах Балтыі і Скандынавіі парку стартапаў “Vilnius Tech Park SAPIEGOS” Ева Дзірванскайтэ і адзін са стваральнікаў платформы апрацоўкі мабільных плацяжоў Юстас Пікеліс. Аматары музыкі мелі выдатную магчымасць пачуць сучасную літоўскую музыку – для беларускай моладзі выступілі папулярныя ў Літве гурты „Garbanotas bosistas“ і „Antikvariniai Kašpirovskio dantys“. Госці мерапрыемства таксама змаглі пазнаёміцца з творамі сучасных літоўскіх фотамастакоў – у галерэі пад адкрытым небам экспанаваліся фотаздымкі Саўлюса Журы, Міндаўгаса Ажушыліса і Эгле Лаўрынавічутэ.

Злёт беларускай моладзі праводзіцца ў Мінску ўжо дзясяты раз. Па словах арганізатараў, сёлета яго наведалі каля 10 тысяч чалавек.