НАКОНТ ІНЦЫДЭНТА Ў АМБАСАДЗЕ ЛР У БЕЛАРУСІ
Сёння амбасада Літвы ў Беларусі ўручыла ноту Міністэрству замежных спраў Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам, калі 6 лістапада на тэрыторыю амбасады Літвы ў Беларусі былі кінутыя „кактэйлі Молатава“. У Міністэрства замежных спраў будзе выкліканы кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве, у якога будзе запатрабавана, каб Беларусь, як прымаючая дзяржава, забяспечыла ажыццяўленне палажэнняў Венскай Канвенцыі аб бяспецы дыпламатычных прадстаўніцтваў, а адказныя беларускія ведамствы неадкладна прынялі адпаведныя меры, каб выявіць вінаватых у нападзе і прыцягнуць іх да адказнасці.
МЗС гатовае супрацоўнічаць з беларускімі праваахоўнымі органамі, а эксперты з Літвы гатовыя дапамагчы ў найбольш кароткія тэрміны высветліць абставіны злачынства. Пра напад былі праінфармаваныя адказныя літоўскія ведамствы, якія згодна са сваёй кампетэнцыяй прымуць адпаведныя меры для ўзмацнення бяспекі дыпламатычнага прадстаўніцтва.