*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас ушанаваў памяць ахвяр масавага забойства.

На гэтым тыдні з нагоды Дня жалобы і надзеі Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас аддаў даніну памяці ахвярам акупацыі і генацыду. На месцы масавага забойства, на мемарыяле ля Чэрвеня, былі запалены свечкі і ўскладзены кветкі.

На працягу некалькіх гадоў па ініцыятыве Упраўлення Літоўскай Рэспублікі і літоўскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы наведваюць магілы ахвяр забойстваў. Такая традыцыя з’яўляецца знакам павагі да літоўцаў, якія набылі вечны супакой не на сваёй радзіме.
Чэрвеньская разня – ваеннае злачынства, якое здзейсніў савецкі НКУС. 26 чэрвеня 1941 года ноччу ў лесе каля Чэрвеня было расстраляна каля 2000 нявінных людзей, сярод якіх – вядомыя літоўскія інтэлектуалы, грамадзяне Беларусі і Польшчы.