Паспяхова ажжыцявіўся праект амбасады і Caritas, накіраваны на павелічэнне ўстойлівасці супраць COVID-19
З братам Андрэем, кіраўніком Caritas у Мінску, мы абмеркавалі падыходзячы да канца праект амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Caritas, накіраваны на падтрымку людзей Беларусі, якія змагаюцца з пандэміяй COVID-19.
Мінскі аддзел беларускай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas за выдзеленыя Літвой сродкі набыў сродкі індывідуальнай абароны першай неабходнасці, патрэбныя для барацьбы з COVID-19, а таксама праводзіў адукаванне найбольш уразлівых груп грамадства па пытаннях устойлівасці падчас пандэміі.
Праекты гэтага года сканчваюцца, мы спадзяемся, што COVID-19 таксама хутка скончыцца. Давайце мыць рукі, берагчы адзін аднаго, будзем здаровымі!