*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ПРЭСЫ МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ

БЕЛАРУСЬ ПАРУШЫЛА МІЖНАРОДНУЮ КАНВЕНЦЫЮ – КАНСТАТАВАЎ КАМІТЭТ ПА АЖЫЦЯЎЛЕННІ КАНВЕНЦЫІ ЭСПА   Пасля амаль двухгадовага даследавання Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі Эспа ў справаздачы, апублікаванай 15 красавіка, канстатаваў, што Беларусь парушыла палажэнні Канвенцыі Эспа. Камітэт сцвярджае, што Беларусь у час не прадставіла інфармацыі пра праект атамнай электрастанцыі грамадскасці і экспертам.

 

Камітэт па ажыццяўленні таксама канстатаваў, што Беларусь спярша выбрала пляцоўку для будоўлі атамнай электрастанцыі і толькі потым праінфармавала Літву пра планы будаваць АЭС, такім чынам сур’ёзна парушаючы Канвенцыю Эспа.

Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі Эспа, падкрэсліваючы гэтыя і іншыя здзейсненыя Беларуссю парушэнні Канвенцыі Эспа, заклікаў Беларусь прадставіць падрабязныя адказы на ўсе пытанні, што ўзніклі ў Літвы, і звярнуць увагу на каментары літоўскіх экспертаў, а таксама забяспечыць магчымасць літоўскай грамадскасці ўнесці каментары адносна будаўніцтва гэтай атамнай электрастанцыі.

Кожны год Беларусь і Літва павінны будуць інфармаваць Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі Эспа аб тым, як выконваюцца дадзеныя рэкамендацыі.

Канвенцыя Аб’яднаных Нацый аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце (Канвенцыя Эспа) – асноўны міжнародны дакумент, які  рэгламентуе працэс ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе пры ажыццяўленні праектаў, якія меркавана цягнуць за сабой трансмежавае ўздзеянне (уключаючы будаўніцтва атамных электрастанцый). Беларусь далучылася да Канвенцыі Эспа ў 2006 годзе. Літва падала скаргу адносна дзеянняў Беларусі, якія меркавана парушаюць Канвенцыю Эспа, у чэрвені 2011 г.

 

Дэпартамент інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МЗС