Паведамленне
Старшыня Камісіі па атамнай энергетыцы Рокас Жылінскас ашаломлены яшчэ адным “ганебным ударам” ад Беларусі з-за атамнай электрастанцыі, якую плануецца пабудаваць 20 верасня 2011 г. паведамленне VIR Старшыня Камісіі па атамнай энергетыцы Сейма Рокас Жылінскас „яшчэ адным ганебным ударам“ называе падпісаны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка указ “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Беларусі” Адпаведна сродкам масавай інфармацыі, указам канчаткова зацвярджаецца месца плануемай электрастанцыі – Астравецкі раён Гродзенскай вобласці.
„Калі нашы звесткі наконт гэтага указу пацвердзяцца, то гэта будзе яшчэ адна ганебны удар для Літвы, таму што месца, выбранае менавіта для беларускай электрастанцыі, выклікае у нас найбольшую заклапочанасць”, - тлумачыць Р. Жылінскас. „Мінск плануе будаваць электрастанцыю усяго толькі за пяцьдзесят кіламетраў ад сталіцы Літвы Вільнюса, у той час як ні крытэрыі выбару будаўнічай пляцоўкі, ні гарантыі наконт яе бяспекі не ясныя”, - кажа старшыня Камісіі па атамнай энергетыцы.
Краіна, якая плануе будаваць атамную электрастанцыю, абавязаная ацаніць яе магчымы ўплыў на навакольнае асяроддзе, кансультавацца з іншымі зацікаўленымі краінамі і пераканаўча адказаць на зададзеныя імі пытанні. Гэта прадугледжвае Канвенцыя пра ацэнку ўплыву на навакольнае асяроддзе ў транспамежным кантэксце ( Канвенцыя Эспоо), якую Беларусь ратыфікавала, як і Канвенцыя аб ядзернай бяспецы, якая сцвярджае, што карысць аб’екта атамнай энергетыкі павінна выразна пераважаць над небяспекай, якую ён стварае.
„Мы дагэтуль не атрымалі ясных адказаў, чаму, належным чынам не ацаніўшы альтэрнатывы, для электрастанцыі выбрана пляцоўка, якая знаходзіцца найбліжэй да Вільнюса, ці яна сейсмічна стабільная, якім будзе ўплыў электрастанцыі на раку Нерыс, вадой якой плануецца астуджаць яе агрэгаты. Таксама няясныя і планы беларусаў у выпадку вялікай аварыі: калі яна адбудзецца, можа давесціся эвакуіраваць увесь Вільнюс, а без сталіцы жыццё Літвы будзе паралізаванае“, - кажа Р. Жылінскас.
Аднак старшыня камісіі супакойвае, што куды больш дрэнная навіна была б, калі б Расія прадставіла Беларусі абяцаны раней крэдыт і тэхналогіі для пабудовы электрастанцыі.
„Беларусь не мае ні ведаў, ні грошай для таго, каб пабудаваць электрастанцыю. Для гэтага патрэбна прававая база, незалежны рэгулятар па ядзернай бяспецы, высокакваліфікаваных спецыялістаў па ядзернай энергетыцы і грошай – мільярдаў еўра. Адзіная краіна, якая можа ўсё гэта пазычыць Беларусі, гэта пакуль што Расія, аднак яна, падобна на тое, не спяшаецца гэтага рабіць“, - кажа Р. Жылінскас.
Старшыня Камісіі па атамнай энергетыцы завярае, што літоўскія палітыкі, дыпламаты і службоўцы падымаюць праблему атамных амбіцый Беларусі ў міжнароднай прасторы на ўсіх узроўнях і пры кожнай прыдатнай магчымасці. Ён кажа, што не губляе надзеі, што міжнародны ціск прымусіць суседнюю краіну прытрымлівацца ўсеагульных стандартаў ядзернай бяспекі.