*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Перадкалядная імпрэза з дзецьмі з літоўскіх суполак Беларусі

12 снежня дзеці з літоўскіх суполак Беларусі з Рымдзюнаў, Пялесы, Ліды, Гродна і Мінска сабраліся на перадкалядную імпрэзу ў Амбасадзе Літвы ў Мінску.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус павітаў усіх прысутных у залі амбасады і пажадаў ім не забываць і захоўваць свае прыгожыя традыцыі. Светлых і яскравых Калядаў пажадаў  і князь Ян Гавецкі. Дзеці выступілі са сцэнкамі і апавяданнямі пра традыцыі, варажбу і гульні Перадкаляднага посту, паказалі гасцям самаробныя традыцыйныя вянкі, пачаставалі іх самапечаным калядным печывам. Прысутная на свяце група фальклорнага ансамбля дзяцей і моладзі “Рэкетукас” Вільнюскага дома настаўніка (кіраўнік – Ірэна Страздзене) хутка ўцягнула дзяцей і іх бацькоў у агульнае кола, і ўсе весела вадзілі літоўскі народны карагод.