*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ПРАДСТАЎНІК СТАРШЫНІ АБСЕ НАВЕДАЎ МІНСК

16 лютага 2011 г. віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, які прадстаўляе старшыню Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), у Мінску сустрэўся з Minske з прадстаўнікамі ўлады Беларусі і грамадзянскай супольнасці. На сустрэчах былі абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва АБСЕ і Беларусі.

Старшыня АБСЕ і міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс учора ў прамове на Савеце Бяспекі  Аб’яднаных Нацый яшчэ раз вельмі шкадаваў наконт рашэння уладаў Беларусі не працягваць мандата офіса АБСЕ ў Мінску, дзеянне якога скончылася 31 снежня 2010 г. АБСЕ ў Беларусі дзейнічае ў 1998 года.

Літва як старшыня АБСЕ ў 2011 г. абавязаная працягваць перамовы з Беларуссю і іншымі членамі АБСЕ, імкнучыся, каб важная праца арганізацыі ў краіне працягнулася.

Літва падкрэслівае важнасць дапамогі, якую офіс АБСЕ аказваў уладзе Беларусі, ва ўзмацненні інстытутаў, вяршынстве права і заахвочванні сувязей з грамадзянскай супольнасцю, апіраючыся на прынцыпы і абавязанні АБСЕ.

Віцэ-міністр таксама ўдзельнічаў у падрыхтаваным амбасадай Літвы святкаванні Дня аднаўлення Літоўскай дзяржавы.