*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Прадстаўнікі Літвы ў Беларусі ўшанавалі памяць курапацкіх ахвяр

На выходных прадстаўнікі амбасады Літвы, разам са знакамітым літоўскім паэтам, публіцыстам, перакладчыкам, прафесарам Томасам Вянцлавам, які завітаў у Беларусь, наведалі месца масавых расстрэлаў у Курапатах пад Мінскам і ўшанавалі памяць ахвяр, сярод якіх ёсць і літоўцы. Яны ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій хвілінай маўчання, усклалі кветкі і запалілі свечкі.

На мінулым тыдні, калі на месцы масавых расстрэлаў, здзейсненых сталінскім рэжымам, былі знесеныя крыжы ў памяць ахвяр, у краіне паднялася хваля пратэстаў. Гэтыя дзеянні  асудзілі вядомыя грамадскія дзеячы Беларусі, прадстаўнікі рэлігійных канфесій, міжнароднае супольніцтва.

На месцы масавых расстрэлаў у Курапатах у 1937-1941 гадах было знішчана ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень ахвяр рэпрэсій, сярод якіх – беларусы, рускія, палякі, габрэі, літоўцы. Дакладная іх колькасць невядомая, бо грунтоўныя археалагічныя раскопкі праведзеныя не былі, а архівы – засакрэчаныя. Мемарыял у Курапатах на дадзены момант  ахоўвае і даглядае дзяржава.