*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ПРАЕКТАМ АЭС БЕЛАРУСЬ ПАРУШАЕ КАНВЕНЦЫЮ ААН, ІГНАРУЕ МІЖНАРОДНЫЯ АБАВЯЗАННІ І ПРЫНЦЫПЫ ДАБРАСУСЕДСТВА

Канчаткова пацвердзіўшы масцазнаходжанне плануемай АЭС і падпісваючы пагадненні аб  ажыццяўленні праекта, Беларусь не выконвае міжнародныя патрабаванні, згодна з якімі прыярытэтнае месца будаўніцтва такога аб’екта можа быць вызначана толькі пасля заканчэння працэса ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і прадстаўлення адказаў на ўсе пытанні краін, якія могуць адчуць адмоўнае ўздзеянне.Міністэрства замежных спраў Літвы катэгарычна абвяргае заявы афіцыйных асобаў Беларусі аб тым, што на ўсе пытанні Літвы адносна развіцця праекта Беларускай АЭС дадзеныя адказы і што з Літвой узгодненыя дакументы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта згаданай АЭС. Нягледзячы на шматразовыя просьбы Літвы, да гэтага часу не прадстаўленыя адказы на ключавыя пытанні аб правядзенні сейсмічных даследаванняў пляцоўкі для будаўніцтва, хаця ў мінулым на тэрыторыі плануемай АЭС былі зафіксаваныя моцныя землятрусы, аб крытэрыях выбару пляцоўкі, аб ахалоджванні плануемай АЭС, аб уздзеянні на рэчку Нерыс, на навакольныя тэрыторыі і іх жыхароў, аб магчымых дзеяннях у выпадку буйной аварыі і іншыя. Літоўская грамадскасць не была азнаёмленая з гэтым праектам, двухбаковыя кансультацыі экспертаў не адбыліся, запросы літоўскіх устаноў – ігнаруюцца.

Аднак 15 верасня 2011 года ўказам прэзідэнта Беларусі “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусі” было канчаткова пацверджана, што месца плануемай АЭС – Астравецкі раён Гродзенскай вобласці. Такім чынам Беларусь груба парушае Канвенцыю ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце (Канвенцыю Эспа) і не выконвае яе палажэнняў.

Акрамя таго, яшчэ да заканчэння ўсіх неабходных па міжнародным канвенцыям працэдур і ўзгаднення праекта АЭС ужо падпісваюцца дамовы з Расіяй аб рэалізацыі праекта.

Пацвярджаючы месцазнаходжанне будаўнічай пляцоўкі плануемай АЭС і развіваючы праект АЭС да заканчэння ўсіх неабходных даследаванняў, Беларусь парушае палажэнні Канвенцыі Эспа, згодна з якімі прыярытэтнае месца будавання можа быць вызначана толькі пасля заканчэння працэса ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, г. зн. пасля таго, як будуць прадстаўленыя адказы на ўсе пытанні дзяржаў, якія могуць падвергнуцца ўздзеянню, пасля азнаямлення грамадскасці гэтых дзяржаў з праектам і правядзення двухбаковых кансультацый экспертаў.

Прымаючы ва ўвагу тое, што Беларусь толькі дэкларуе, але ў рэчаіснасці не выконвае патрабаванняў Канвенцыі Эспа, Літва звярнулася ў сакратарыят ажыццяўлення Канвенцыі Эспа для таго, каб Беларусі было растлумачана прымяненне канвенцыі, а ажыццяўленне праекта АЭС было бы прыпынена да таго часу, пакуль не будуць выкананыя ўсе абавязковыя працэдуры.

Працэс ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Беларускай атамнай электрастанцыі па Канвенцыі Эспа не з’яўляецца завершаным, таму паводле згаданай канвенцыі ніякія канчатковыя рашэнні не могуць быць прынятыя.

Заявы высокапастаўленых афіцыйных асобаў Беларусі аб тым, што астравецкая пляцоўка ацэнена і пацверджана спецыяльнай камісіяй Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), якія пастаянна паўтараюцца ў беларускіх СМІ, не адпавядаюць рэчаіснасці. Таму мы спадзяемся, што пацверджаны 19-21 верасня 2011 г. на Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ План дзеянняў па ўмацаванні ядзернай бяспекі, ў якім замацаваныя палажэнні аб празрыстасці і належным інфармаванні грамадскасці, дазволіць забяспечыць празрыстае і бяспечнае ажыццяўленне праектаў АЭС.

З мэтай пазбегнуць неправамерных спекуляцый на імені МАГАТЭ, мы ўнеслі прапанову публікаваць інфармацыю агульнага плана аб місіях МАГАТЭ, што адбыліся, аб’ёме работ і выніках, на веб-старонцы гэтай арганізацыі.