ПРАЕКТЫ АЭС, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЬ РАСІЯ І БЕЛАРУСЬ,
Па словах Міністра замежных спраў Літвы Аўдроніса Ажубаліса, патрэбна прыкласці максімальныя намаганні, каб праекты атамных электрастанцый, якія развіваюцца ў суседніх краінах, гарантавалі ядзерную і радыяцыйную бяспеку, і каб строга выконваліся міжнародныя патрабаванні аховы навакольнага асяроддзя.Гэта ён падкрэсліў 27 чэрвеня на паседжанні прадстаўнікоў літоўскіх інстытуцый, якое адбывалася ў Міністэрстве замежных спраў і на якім былі абмеркаваныя пытанні бяспекі праектаў атамных электрастанцый, што ажыццяўляюцца каля мяжы з Літвой ў Калінінградскай вобласці Расіі і ў Беларусі.
Міністр звярнуў увагу ўдзельнікаў паседжання на прадстаўленую 25 чэрвеня Прэзідэнту Савета Еўропы Херману Ван Рампёю справаздачу кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу пра працэс тэставання трываласці атамных электрастанцый.У гэтым дакуменце сцвярджаецца, што працэс тэставання трываласці яшчэ не скончаны, плануюцца далейшыя дзеянні ў гэтай сферы. Прэзідэнт Еўракамісіі запэўніў, што ідзе далейшая праца над пытаннем ўцягвання суседніх краіну гэты працэс.
"Літва забяспечвае бяспеку тэхналогій, якія развівае. Прэзідэнт Ж. М. Барозу на гэтым тыдні ў лісце Прэзідэнту Савета Еўропы Х. Ван Рампёю вылучыў краіны ЕС, і асабліва Літву, як краіны, якія дабраахвотна ў поўным аб'ёме праводзяць так званыя тэсты на трываласць. Мы павінны імкнуцца, каб гэтак жа адказна на ядзерную бяспеку глядзелі і Расія з Беларуссю“, - падкрэсліў А. Ажубаліс.
Расія і Беларусь дагэтуль не скончылі Працэдуры ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе згодна з патрабаваннямі Канвенцыі ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў міждзяржаўным кантэксце (Канвенцыі Espo). Нягледзячы на гэта, на абедзвюх будаўнічых пляцоўках атамных электрастанцый паспешна вядуцца падрыхтоўчыя работы, і гэта - істотнае парушэнне гэтай канвенцыі. Літва з-за гэтага падала скаргу ў Сакратарыят Канвенцыі Espo ў Жэневе.
Вялікую заклапочанасць у літоўскіх інстытуцый таксама выклікаюць пытанні наконт крытэрыяў выбара пляцовак абедзвюх атамных электрастанцый, правядзення сейсмічных даследаванняў (як у Калінінградскай вобласці,так і ў Беларусі ў мінулым былі зафіксаваныя землятрусы), астуджэння рэактараў, уздзеяння на навакольныя тэрыторыі і іх насельніцтва, трываласці ў выпадку падзення самалёта і іншыя. Вельмі сур'ёзныя сумневы выклікае здольнасць Беларусі забяспечыць бяспечнае будаўніцтва, эксплуатацыя і закрыццё атамнай электрастанцыі, бо 25 чэрвеня прэзідэнт Беларусі заявіў, што „адказнасць за бяспеку беларускай АЭС нясе Расія“.
Літоўскія інстытуцыі ўжо шмат гадоў просяць Расію і Беларусь прадставіць адказы на істотныя пытанні адносна бяспекі праектуемых АЭС, арганізаваць публічныя дэбаты і двухбаковыя кансультацыі ў Літве, аднак гэтага не дачакаліся. Адказныя інстытуцыі Расіі і Беларусі ўвесь час свядома ўводзяць у зман літоўскае грамадства і міжнародную супольнасць, быццам усе дакументы, якія запрошваюцца, Літве ўжо прадстаўленыя.