ПРАЦЭС АЦЭНКІ ЎЗДЗЕЯННЯ НА НАВАКОЛЛЕ АТАМНАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ, ЯКУЮ ПЛАНУЕЦЦА ПАБУДАВАЦЬ У БЕЛАРУСІ, НЕ СКОНЧАНЫ
Міністэрства замежных спраў выказвае заклапочанасць з-за заведама памылковай інфармацыі, распаўсюджанай у Беларусі 2 сакавіка інфармацыйным агенцтвам “БелТА”, быццам Літва не мае пярэчанняў па пытанні справаздачы аб Ацэнцы ўздзеяння на наваколле (АУН) атамнай электрастанцыі, якую плануецца пабудаваць у Беларусі. Літва падкрэслівае, што працэс АУН не скончаны, таму што дагэтуль не атрыманы адказы Беларусі на прадстаўленыя пытанні наконт праекта атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Найбольш цікавяць Літву матывы выбару для ажыццяўлення праекта Астравецкай пляцоўкі, якая знаходзіцца ўсяго за 50 км ад сталіцы Літвы Вільнюса. Згодна з патрабаваннямі Міжнароднай канцвенцыі Эспаа аб уздзеянні на наваколле ў міждзяржаўным кантэксце, Беларусь павінна па сутнасці адказаць на ўсе пытанні і арганізаваць грамадскае абмеркаванне ў Літве і двухбаковыя кансультацыі.
Літва яшчэ раз заклікае Беларусі прытрымлівацца ўсіх палажэнняў канценцыі Эспаа. Звяртаецца ўвага на тое, што канценцыя прадугледжвае, што канчатковыя рашэнні наконт пляцоўкі для будоўлі павінны быць прынятыя і рэальныя работы пачатыя толькі пасля ўзнаднення дакументаў АУН з суседнімі краінамі. Беларусь прадставіла Літве дапоўненую справаздачу АУН толькі ў сярэдзіне лютага г. г.
Літва сваю афіцыяльную пазіцыю наконт дакументаў АУН беларускай АЭС выказала яшчэ 7 мая 2010 г. Беларусь яшчэ раз была праінфармаваная аб такой пазіцыі Літвы 18 чэрвеня 2010 г. падчас сустрэчы прадстаўнікоў Літвы і Беларусі, што адбывалася ў Мінску, і ў высланым 9 ліпеня 2010 г. лісце ад Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы да Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. 18 чэрвеня Літва адмовілася прызнаць двухбаковую сустрэчу кансультацыямі згодна з канвенцыяй Эспаа, таму што былі парушаныя патрабаванні канвенцыі наконт своечасовага і падрабязнага інфармавання, агранізацыі грамадскага абмеркавання і іншых прадугледжаных канвенцыяй працэдур.
6 снежня 2010 г. Літва выслала ноту Міністэрству замежных спраў Беларусі, якой звяртала ўвагу на неаднаразовыя заявы афіцыйных асобаў Беларусі аб быццам бы скончаных працэдурах АУН атамнай элестрастанцыі, якую плануецца будаваць у Беларусі, і аб тым, што Літва быццам бы не мае пярэчанняў наконт справаздачы АУН.
Міністэрства замежных спраў у бліжэйшы час па дыпламатычных каналах паўторна перадасць Беларусі пытанні інстанцый Літвы, на якія дагэтуль не атрыманыя адказы.
Нагадваем, што секрэтарыят канвенцыі Эспаа 20 студзеня гэтага года таксама выказваў сваю заклапочанасць наконт неадпаведнасці канвенцыі працэдур АУН плануемай да будоўлі беларускай АЭС.