Праводзіны года Міхала Клеафаса Агінскага
8 снежня ў Амбасадзе Літвы ў Мінску адбыўся святочны вечар “Вяртанне на Радзіму”, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння грамадзяніна сусвету, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус як ніколі шматлікай публіцы зазначыў, што 2015 год быў адзначаны такімі важнымі падзеямі, як 25-годдзе аднаўлення Незалежнасці Літвы, 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага і 140-годдзе з дня нараджэння Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса. Пад канец года мы яшчэ раз узгадваем Міхала Клеафаса Агінскага – выбітную, адзначаную шматлікімі талентамі асобу, што жыла на стыку XVIII і XIX стагоддзяў.
Госці змаглі палюбавацца выставай літоўскіх, беларускіх і польскіх мастакоў “Вяртанне на Радзіму”, ініцыятары і куратары якой – Арунас Сакалаўскас і Віялета Юсёнене, Клайпедскі адзел Саюза мастакоў Літвы. Беларускі мастак Уладзімір Голуб прадставіў ідэю сваіх карцін і ўсёй выставы.
Выбітны канцэрт падаравалі слухачам выступоўцы з Літвы – салістка Аўшра Люткутэ-Павілайцене і піяністка Аста Квасітэ, а таксама інструментальная група і салісты сімфанічнга аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Прагучалі творы М. К. Агінскага, В. А. Моцарта, Г. Ф. Гендэля.