*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Прэм’ера кінафільма “Белыя росы. Вяртанне” у Вільнюсе

Па ініцыятыве амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі і амбасады Рэспублікі Беларусь у Літве 22 кастрычніка ў кінатэатры „Skalvija“ у Вільнюсе адбылася літоўская прэм’ера фільма “Белыя росы. Вяртанне”.  

У кіназалі не змаглі змясціцца ўсе жадаючыя  пабачыць працяг найлепшай камедыі  1983 г. “Белыя росы”, тым больш, што ў прэм’еры фільма прымалі ўдзел выканаўца галоўнай ролі, актор кіно і тэатра Юозас Будрайціс, маладая беларуская рэжысёрка Аляксандра Бутор, беларускія акторы Віктар Манаеў, Ірына Ягорава-Каўрыга, Сяргей Жбанкоў і Юлія Смірнова.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус у сваёй прамове падкрэсліў, што развіваецца культурнае супрацоўніцтва дзвюх краін, а гэтая кіналента – цудоўны прыклад такога супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Можна пацешыцца, што з усіх запланаваных замежных турне Літва стала першай краінай, у якой быў прадэманстраваны гэты фільм.