Са святам!
Калектыў Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі віншуе ўсіх сваіх сяброў, аднадумцаў і паплечнікаў са Святымі Калядамі і надыходзячым Новым 2016-м годам.
Жадаем Вам плённага і творчага года, пачуцця адзінасці і ўвагі адзін да аднаго, цяпла і ўтульнасці Вашаму дому.
Самыя найлепшыя святочныя пажаданні літоўцам Беларусі – нашым землякам, што вучацца, працуюць і твораць у гэтай краіне!