*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

„САД ЭДЭМА“ НА ФЕСТЫВАЛІ ЕЎРАПЕЙСКАГА КІНО Ў МІНСКУ

17 траўня ў Мінску пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Еўропы.

Найгалоўнае з іх – Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно, які з кожным годам набірае папулярнасць. У гэтым годзе свае лепшыя фільмы дэманструюць 16 дыпламатычных прадстаўніцтваў, да якіх далучыліся і краіны, што не ўваходзяць у ЕС: ЗША, Ізраіль.

Першы дзень кінафестывалю, як заўжды, самы папулярны і прыцягвае найбольшую ўвагу СМІ. Другі год запар ён прысвечаны Літве, гістарычнай суседцы Беларусі. Заля кінатэатра “Перамога” не змяшчала ўсіх жадаючых, на адкрыццё завіталі і прысутныя ў Мінску чальцы дэлегацыі з Еўрапарламенту, кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Мінску.

Увазе гледачоў быў прадстаўлены новы фільм рэжысёра Альгімантаса Пуйпы “Сад Эдэма”, намінаваны ажно ў 8-мі катэгорыях на Нацыянальную кінапрэмію “Срэбны жураў“.

Асабліва цёплай і багатай на пытанні была сустрэча з рэжысёрам А. Пуйпай, добра вядомым беларускім гледачам акторам Юозасам Будрайцісам і прадусарам Кястуцісам Пятрулісам. На беларускім тэлебачанні, радыё, інтэрнэт-парталах, у газетах – шматлікія інтэрв’ю з амбасадарам Літоўскай Рэспублікі Эвалдасам Ігнатавічусам і творчай групай фільма.