Сёння акцыі «Балтыйскі шлях» спаўняецца 30 гадоў
23 жніўня 1989 года каля 2 мільёнаў жыхароў краін Балтыі ўзяліся за рукі і стварылі жывы ланцуг ад Таліна (Эстонія) праз Рыгу (Латвія) да Вільні (Літва). Балтыйскі шлях з'яўляецца адным з самых яскравых прыкладаў палітычных акцый негвалтоўнага супраціву ў свеце.
«Балтыйскі Шлях», які ўяўляў сабой жывы ланцуг даўжынёй амаль у 670 км, была самай вялікай і знамянальнай акцыяй Балтыйскіх краін у іх барацьбе за аднаўленне незалежнасці і свабоды. Балтыйскія краіны былі акупаваныя Савецкім Саюзам у 1940 гозе пасля падпісання ў 1939 годзе пакта Молатава-Рыбентропа.
Пакт Молатава-Рыбентропа быў сакрэтным пагадненнем паміж СССР і нацысцкай Германіяй, які прадугледжваў падзел краін Усходняй Еўропы на сферы ўплыву з наступнай іх акупацыяй. Пакт быў падпісаны 23 жніўня 1939 года і праз тыдзень пачалася Другая сусветная вайна. Пасля перыяду акупацыі нацысцкай Германіяй (з 1941 па 1944 год) Эстонія, Латвія і Літва да 1991 года былі акупаваны СССР. Нягледзячы на тое, што СССР працягваў сцвярджаць, што краіны Балтыі ўступілі ў яго склад добраахвотна, удзельнікі Балтыйскага Шляху жадалі нагадаць свету пра тое, што здарылася, - акупацыя Балтыйскіх краін і далейшая анэксія былі незаконныя і жыхары Латвіі, Літвы і Эстоніі яе не падтрымлівалі.
Праз 50 гадоў пасля падпісання пакту Молатава-Рыбентропа, 23 жніўня 1989 года, у 19:00, загучалі званы Балтыйскіх храмаў. Жалобныя стужкі ўпрыгожвалі яшчэ год таму забароненыя нацыянальныя сцягі. Да ўдзельнікаў Балтыйскага Шляху звярнуліся прадстаўнікі нацыянальных рухаў: "Rahvarinne" у Эстоніі, Народны фронт Латвіі і Літоўскае "Sajudis". З вуснаў у вусны перадаваліся словы "свабода" на ўсіх трох мовах - "laisve", "svabadus" un "brīvība". У велізарных вогнішчах гарэлі сімвалы нацысцкай Германіі і камуністычнага СССР. Балтыйцы запатрабавалі спынення савецкай акупацыі, русіфікацыі і комуністычнага генацыду, якія доўжыліся ўжо паўстагоддзя.
Балтыйскі Шлях быў адным з найважнейшых крокаў на шляху па аднаўленні незалежнасці Балтыйскіх краін. Таксама гэтая акцыя была станоўчым прыкладам для іншых краін у іх імкненні да незалежнасці. Неўзабаве пасля Балтыйскага Шляху абрынулася Берлінская сцяна, пачалася Аксамітная рэвалюцыя ў Чэхаславации і ўпаў рэжым Чаўшэску ў Румыніі.
Арганізацыя ЮНЕСКА ўключыла дакументальныя матэрыялы пра Балтыйскі Шлях у міжнародны рэгістр праграмы "Памяць свету".
Фатаграфіі належаць Літоўскаму цэнтральнаму дзяржаўнаму архіву