*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

СЛУЖБОЎЦЫ МІНІСТЭРСТВАЎ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ЛІТВЫ І БЕЛАРУСІ АБМЕРКАВАЛІ ПЫТАННІ ЎСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

18 студзеня 2013 г. у Мінску адбыліся кансультацыі службоўцаў міністэрстваў замежных спраў Літвы і Беларусі па пытаннях праграмы Усходняга партнёрства ЕС.

Амбасадар   па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Вайдотас Вярба і дырэктар Дэпартамента палітыкі Усходняга суседства Эдмінас Багдонас сустрэліся з намесніцай міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аленай Купчыной.