СТАРШЫНЯ АБСЕ ВЫКАЗВАЕ СПАЧУВАННЕ ЛЮДЗЯМ БЕЛАРУСІ
Вільнюс, 11 красавіка 2011 г. Старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс сёння выказаў спачуванне людзям Беларусі пасля выбуху ў Мінску, падчас якога, як паведамляецца, загінула і было паранена некалькі пасажыраў. “Выказваю шчырае спачуванне людзям Беларусі пасля сённяшняга выбуху, асабліва сем'ям загінулых і параненых", - сказаў А. Ажубаліс.
Як паведамляецца, было паранена больш як сто пасажыраў і некалькі чалавек загінула з-за выбуху ў метро ў цэнтры сталіцы Беларусі Мінска.