*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

СТУДЭНТЫ ФАКУЛЬТЭТА КАМУНІКАЦЫІ ВІЛЕНСКАГА УНІВЕРСІТЭТА НАВЕДАЛІ АМБАСАДУ ЛР У МІНСКУ

30 сакавіка – 2 красавіка ў Беларусі праходзіць Чацвёрты міжнародны форум-конкурс “Папараць-кветка 2011”, які арганізуе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У форуме ўдзельнічаюць студэнты спецыяльнасцяў камунікацыі з Беларусі і іншых краін. Мэта мерапрыемства – не толькі ўзмацняць супрацоўніцтва, але і падзяліцца досведам у галіне знешніх сувязей і прыцягнуць студэнтаў да навукова-практычнай дзейнасці. Адна з састаўных частак мерапрыемства – конкурс студэнцкіх работ у галіне камунікацыі. Студэнты факультэта камунікацыі Віленскага універсітэта на форуме плануюць прадставіць 5 работ.

31 сакавіка літоўскія студэнты наведалі амбасаду ЛР у Мінску. Падчас сустрэчы Міністр-саветнік Й. Даніляўскас пазнаёміў студэнтаў з сітуацыяй у Беларусі і спецыфікай камунікацыйнай дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва.