*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

СТУДЭНТЫ ФАКУЛЬТЭТА КАМУНІКАЦЫІ ВІЛЕНСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА НАВЕДАЛІ АМБАСАДУ ЛР У МІНСКУ

28-31 сакавіка ў Беларусі праходзіць Пяты міжнародны форум-конкурс “Папараць кветка 2012”, які арганізуе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У форуме ўдзельнічаюць студэнты спецыяльнасцяў камунікацыі з Беларусі і замежных краін. Мэта мерапрыемства – не толькі ўзмацняць супрацоўніцтва, але і падзяліцца досведам у галіне PR і прыцягнуць студэнтаў да навукова-практычнай дзейнасці. Адзін са складнікаў мерапрыемства – гэта конкурс прац студэнтаў у галіне камунікацыі. Студэнты факультэта камунікацыі Віленскага універсітэта на форуме плануюць прэзентаваць 4 працы.

 

29 сакавіка літоўскія студэнты наведалі Амбасаду ЛР у Мінску. Падчас сустрэчы Міністр-саветнік Й. Даніляўскас пазнаёміў студэнтаў з сітуацыяй у Беларусі і спецыфікай камунікацыйнай дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва.