*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Суполкам літоўцаў у Беларусі перададзеныя сродкі абароны

З мэтай абараніць найбольш уразлівых прадстаўнікоў літоўскіх суполак у Беларусі ад успышкі COVID-19, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі ініцыявала праект падтрымкі, у ходзе якога сродкі індывідуальнай абароны першай неабходнасці (аднаразовыя і шматразовыя маскі і вадкія сродкі для дэзінфекцыі) былі перададзеныя суполкам літоўцаў у Гервятах і Пялесе.

Неабходныя сродкі індывідуальнай абароны ад успышкі COVID-19 прынялі старшыня Пялескай літоўскай суполкі і дырэктар школы Іван Мацюлевіч і настаяцель касцёла ў Гервятах кс. Эльяш Маркоўскі. Гэта – частка ініцыяванага амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі праекта падтрымкі, які ажыццяўляецца сумесна з беларускай каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Caritas і сутнасць якога – падтрымка найбольш пацярпелых ад пандэміі рэгіёнаў Беларусі.