СУСТРЭЧА НАВУЧЭНЦАЎ ЛІТОЎСКІХ ШКОЛ ПЯЛЕСЫ І РЫМДЗЮНАЎ З ПРЭЗІДЭНТАМ ЛР Д. ГРЫБАЎСКАЙТЭ І МЭРАМ ВІЛЬНЮСА А. ЗУОКАСАМ
16 снежня навучэнцы літоўскіх школ Пялесы і Рымдзюнаў і іх настаўнікі ўдзельнічалі ў арганізаваным Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Калядным падарожжы ў Вільнюс. Вялікая кампанія з 83 дзяцей сустрэлася з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Даляй Грыбаўскайтэ і мэрам горада Вільнюса Артурасам Зуокасам.Падчас сустрэчы дзеці наведалі Прэзідэнтуру і Ўправу горада Вільнюса.
Прэзідэнт адзначыла, што літоўскія суполкі і школы ў Беларусі – гэта асноўныя цэнтры літуанізму, якія выхоўваюць нацыянальнасць, і для таго, каб гэтыя традыцыі развіваліся і далей, падаравала дзецям літоўскія кнігі.
Пры наведванні Ўправы дзеці пазнаёміліся з працай Управы і наведалі Залю Нарадаў, у якой прымаюцца ўсе найбольш важныя рашэнні горада Вільнюса.
Падарожжа ў Вільнюс дзяцей суполкі літоўцаў у Беларусі перад Каляднымі святамі, якое арганізуецца пяты год запар, ужо стала прыгожай традыцыяй, дзякуючы якой дзеці атрымліваюць магчымасць пазнаёміцца з літоўскай сталіцай, далей выхоўваць нацыянальны дух і літоўскасць у Беларусі.
Амбасада Літоўскай Рэспублікі, навучэнцы літоўскіх школ Пялесы і Рымдзюнаў сардэчна дзякуюць Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў „Linava“ за каторы год запар прадстаўляемы бясплатна транспарт і прадстаўленую магчымасць наведаць Вільнюс. А Управе горада Вільнюса – за смачны абед, які сагрэў усіх у марозны зімовы дзень.
