*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Сустрэча ўдзельнікаў праекта развіццёвага супрацоўніцтва ў амбасадзе Літвы ў Мінску

28 кастрычніка ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылася сустрэча ўдзельнікаў праекта развіццёвага супрацоўніцтва „Ад’яжджаем за мяжу – заахвочванне сацыяльнай і эканамічнай актыўнасці жанчын і ўзаемадзеянне ЕС і Ўсходняй Еўропы“, які праводзіцца Цэнтрам дзелавой інфармацыі Рыетаваса. У двухгадовым (2014-2015 гг.) праекце ўдзельнічаюць жанчыны Літвы, Беларусі і Малдовы.

Удзельнікі праекта пазнаёмілі прысутных з пастаўленымі мэтамі: заахвочваць жаночы бізнес, сацыяльную і эканамічную актыўнасць. Былі абмеркаваныя дасягнутыя рэзультаты, праблемы, планы на будучыню. Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, расказаўшы пра падтрымку, якую аказваюць літоўскія праекты развіццёвага супрацоўніцтва, падзяліўся інфармацыяй пра дзейнасць амбасады Літвы ў Беларусі ў гэтай галіне, пра паспяховыя праекты.