*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Свята 1-га верасня ў Рымдзюнах

Амбасадар Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас прыняў удзел у свяце 1-га верасня ў Рымдзюнскай сярэдняй школе з літоўскай мовай навучання (Астравецкі раён).

Віншуючы вучняў, настаўнікаў, бацькоў з пачаткам новага навучальнага году, ён пажадаў усім сіл, згоды, вытрымкі і энергіі. Навучальны год будзе нялёгкім, поўным складанасцяў, але на шляху да агульнай мэты ўсе перашкоды можна пераадолець. Шасцярым першакласнікам, якіх са званком правялі ў школьны двор абітурыенты, былі ўручаныя пашпарты літоўскага вучня, падарункі ад Міністэрства адукацыі і навукі і Міністэрства замежных спраў. У свяце ўдзельнічалі прадстаўнікі аддзела адукацыі выканаўчага камітэта Астравецкага раёна.