*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Свята 11 сакавіка адзначана ў Мінску

10 сакавіка Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі ўрачыста адзначыла 25-гадовы юбілей Аднаўлення Незалежнасці Літвы.

Гасцей  мерапрыемства прывітаў ансамбль старажытнай музыкі Вялікага Княства Літоўскага „Trio de Vilna“, які выканаў творы Міхала Клеафаса Агінскага, чыё 250-годдзе таксама адзначаецца ў гэтым годзе. Падчас прыёма была прадстаўленая і выстава фотарэфлексій “Лісты пра музыку” (аўтар Лілія Валаткене) з Музея тэатра, музыкі і кіно Літвы, прысвечаная знакамітаму кампазітару, палітыку і дыпламату.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, вітаючы гасцей мерапрыемства, нагадаў пра важнасць 11 сакавіка для Літвы, суседніх краін і ўсяго нашага рэгіёна. „Гэтыя дваццаць пяць год мы стваралі і захоўвалі новыя традыцыі добрасуседства, якія сёння ў Еўропе набываюць новы сэнс і каштоўнасць.“

Са святам, значным для ўсёй Літвы, прысутных павіншаваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў.