Свята Адвенту з дзеткамі літоўскіх суполак
10 снежня дзеці літоўскіх суполак Беларусі з Пялесы, Ліды, Рымдзюнаў, Гародні і Мінска сабраліся каля елачкі ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску на святкаванне Адвенту.
Дзеці добра падрыхтаваліся: яны распавядалі адзін аднаму пра літоўскія народныя традыцыі і звычаі ў час Адвенту, дзяліліся калядным печывам уласнага прыгатавання. Кожная суполка вучыла дзяцей сваім песням, запрашала на танцы ў карагод. Светлых і радасных Калядаў пажадалі святары, што працуюць з літоўскімі суполкамі ў Беларусі .
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас, выказаўшы ўсцешанасць актыўнасцю дзетак, пажадаў усім заўсёды мець добры настрой і захоўваць сваю мову і звычаі.