*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ПЯЛЕСЫ АДЗНАЧЫЛА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЕ ДЗЕЙНАСЦІ

17 лістапада2012 г. сярэдняя школа Пялесы з літоўскай мовай навучання адзначыла дваццацігоддзе сваёй дзейнасці. Школа – важны агмень літоўскай культуры і адукацыі, які аб’ядноўвае суполку мясцовых літоўцаў. Ён не толькі дае якасную адукацыю маладому пакаленню, але і стварае і ахоўвае традыцыі і звычаі  літоўскага народа, захоўвае і ўзмацняе цесную сувязь з Літвой. З нагоды юбілею школу павіншавалі  ўдзельнікі свята: амбасадар Літвы Л. Лінкявічус, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, асветы і навукі, культуры, а таксама сябры літоўскай суполкі ў Беларусі.

 

Падчас свята прысутныя змаглі пацешыцца падрыхтаванай навучэнцамі школы праграмай “Дрэва жыцця” і выступам фальклорнага ансамбля “Дайнава” з Алітуса. Каб увекапомніць гэтую важную дату, каля школы быў пасаджаны памятны дубок.

Школа Пялесы была заснаваная ў часы нацыянальнага Адраджэння, 1 снежня1992 г. Гэта першая ў Беларусі літоўская базавая школа. У1999 г. школе быў наданы статус сярэдняй школы, пачала дзейнічаць падрыхтоўчая група. Цяпер у школе Пялесы навучаецца 87 дзяцей.