СЫР “ДЖУГАС”, ЯКІ ВЫРАБЛЯЕ AТ „ЖЭМАЙЦІЁС ПІЕНАС“ АТРЫМАЎ УЗНАГАРОДУ ЯК ПРАДУКТ ГОДА Ў БЕЛАРУСІ
2 лютага 2011 г. у Мінску адбыўся XIII Рэспубліканскі конкурс спажывецкіх прыхільнасцяў „Прадукт года – 2010“. З 125 прадпрыемстваў, што ўдзельнічалі ў конкурсе, званне прадукту года Беларусі ў вобласці малочных прадуктаў атрымаў сыр „Джугас”, які вырабляе АТ “Жэмайціёс піенас”. Літоўскае прадпрыемства на конкурсе прадстаўляў дырэктар па экспарту Робертас Пажэмецкас.
Прадстаўнікоў АТ „Жэмайціёс піенас“ павіншаваў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багд
онас і камерцыйны аташэ Міністэрства гаспадаркі ЛР Эдвінас Камінскас.