Творы літоўскага мастака ў Мірскім замку
18 мая ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. З гэтай нагоды ў адным з найпрыгажэйшых замкаў Вялікага Княства Літоўскага – у Мірскім замку – адкрылася выстава акварэляў мастака Раманаса Барысаваса “Паэзія руін” .
Гэтая выстава, якая ў сакавіку 2017 г. пачала свой шлях у галоўным музеі Беларусі – Нацыянальным мастацкім музеі і пабывала ў гродзенскім Новым замку, сканчвае тур у Міры.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас адзначыў, што выстава з вялікім поспехам падарожнічае па Беларусі. Людзі захапляюцца блізкімі да знікнення архітэктурнымі помнікамі, і толькі дзякуючы пэндзлю мастака можна зразумець, якімі ўражальнымі былі замкі і маёнткі князёў былых стагоддзяў.