У АМБАСАДЗЕ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА, ПРЫСВЕЧАНАЯ ВІЛЕНСКАМУ ПЕРЫЯДУ БЕЛАРУСКАГА ПАЭТА ЯНКІ КУПАЛЫ
12 сакавіка 2014 г. пад гукі скрыпкі і цымбалаў і пад чытанне вершаў Янкі Купалы на літоўскай і беларускай мовах у амбасадзе Літвы ў Мінску была адкрытая выстава, прысвечаная віленскаму перыяду беларускага паэта Янкі Купалы “Не загаснуць зоркі ў небе”.
Адкрываючы выставу, Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус сказаў прысутным гасцям, што Янка Купала за праведзеныя ў Літве гады стаў часткай і літоўскага культурнага жыцця, а яго дзейнасць і творчасць далучыліся да таго, што Вільнюс стаў адным з найважных цэнтраў беларускай культуры.
Падчас вечара вершы Янкі Купалы па-беларуску чыталі прадстаўніцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, а па-літоўску – супрацоўнікі літоўскай амбасады. У ходзе мерапрыемства таксама слова ўзялі былы Амбасадар Беларусі ў Літве і пляменніца Янкі Купалы.
Выстава „Не загаснуць зоркі ў небе“– агульны проект літоўскай амбасады і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, арганізаваны як частка Дзён Літвы ў Беларусі.

