*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У АМБАСАДЗЕ АДЗНАЧАНЫ ЮБІЛЕЙ ПАЎСТАННЯ 1863 ГОДА

1 лістапада ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску быў урачыста адзначаны юбілей паўстання 1863 г. У ходзе мерапрыемства была прадстаўленая складзеная Язэпам Янушкевічам анталогія “Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1963-1864 гадоў ў беларускай і літоўскай паэзіі”, прысвечаная 150-м угодкам паўстання і 175-ці гадам з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Выданне кнігі падтрымала амбасада Літвы ў Беларусі.

Напачатку вечара Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус зазначыў гасцям вечара, што сімвалічна звярнуцца да ідэі паўстання сёння, калі Літва старшынствуе ў Еўрасаюзе і імкнецца да ўзмацнення сувязяў ЕС з усходнімі суседкамі – Беларуссю, Украінай.

На мерапрыемстве вершы беларускіх паэтаў чыталі складальнік анталогіі Язэп Янушкевіч, паэты Славамір Адамовіч, Васіль Зуёнак, паэт і перакладчык Уладзімір Някляеў, актрысы беларускіх тэатраў.

Падчас імпрэзы гасцям таксама быў прадстаўлены стылізаваны герб паўстання 1863 г., які амбасадзе пазычыў Цэнтр культуры імя Мацея Казіміра Сарбеўскага ў м. Крожы.  Аўтар герба, які прымаў удзел у вечарыне, распавядаючы пра свой твор, створаны падчас жыцця ў Ірландыі, падкрэсліў значэнне  сімволікі паўстання, увекапомненай у гербе, для літоўскага і беларускага народаў.