*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Амбасадзе даў прысягу грамадзянін Літоўскай Рэспублікі

У Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску 20 красавіка 2021 г. адбылася ўрачыстая цырымонія, падчас якой часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене прыняла прысягу Літоўскай Рэспубліцы новага грамадзяніна Літвы, асобы літоўскага паходжання Вадзіма Арлюкаса.

Падчас цырымоніі прысягі Вадзім Арлюкас прысягнуў быць верным Літоўскай Рэспубліцы, прытрымлівацца Канстытуцыі і законаў Літоўскай Рэспублікі, абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад літоўскай дзяржавы, паабяцаў шанаваць літоўскую дзяржаўную мову, культуру і звычаі, умацоўваць асновы дэмакратыі і прававой дзяржавы Літвы. Прысягнуўшы, ён падпісаў імянны ліст прысягі.
Пасля цырымоніі, часовая павераная ў справах павіншавала новага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі і ўручыла яму сімвалічны падарунак.